Лі Кэцян правёў перамовы з прэм'ер-міністрам Лаоса

2020-07-22 11:43:49
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян правёў перамовы з прэм'ер-міністрам Лаоса Тханглунам Сісулітам. Перамовы кіраўнікоў урадаў дзвюх краін прайшлі па відэасувязі.

Лі Кэцян паведаміў, што мэтай віртуальнай сустрэчы з'яўляецца ўмацаванне ўзаемадзеяння, падрыхтоўка да правядзення саміту, павышэнне ўзаемазвязанасці і гандлёвых абменаў на рэгіянальным узроўні, а таксама дэманстрацыя імкнення да ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва і сумеснага пераадолення цяжкасцей.

Адзначыўшы, што механізм супрацоўніцтва ў басейне Ланьцанцзян-Меконг з'яўляецца неад'емнай часткай супрацоўніцтва Кітай-АСЕАН, Лі Кэцян агучыў гатоўнасць Кітая да сумеснай працы з зацікаўленымі краінамі, у тым ліку Лаосам, з мэтай паспяховага правядзення серыі сустрэч кіраўнікоў гэтых краін па пытанні супрацоўніцтва ва Усходняй Азіі і найхутчэйшага, на працягу бягучага года, падпісання пагаднення аб усебаковым рэгіянальным эканамічным партнёрстве.

Тханглун Сісуліт, у сваю чаргу, даў высокую ацэнку развіццю лаоска-кітайскіх адносін і выказаў удзячнасць Кітаю за падтрымку Лаоса. -0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ