Сі Цзіньпін заклікаў спрыяць развіццю сельскай кааперацыі з улікам рэгіянальных асаблівасцяў

2020-07-23 17:18:24
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

22 ліпеня старшыня КНР Сі Цзіньпін падчас інспекцыйнай паездкі ў правінцыю Цзілінь наведаў спецыялізаваны сялянскі кааператыў у гарадской акрузе Сыпін, дзе пагутарыў з супрацоўнікамі прадпрыемства.

«Сёння я прыехаў сюды галоўным чынам для таго, каб агледзець ваш сельскагаспадарчы кааператыў. Вы выбралі шлях развіцця сельскагаспадарчай кааперацыі, які адказвае рэаліям правінцыі і вашага павета. Раўнінны рэгіён зручны для механізаванай апрацоўкі глебы, а чарназём -- гэта ўнікальнае прыроднае багацце. На гэтай аснове ідзе ўздым сельскагаспадарчага комплексу краіны, павышаецца тэхнічны і культурны ўзровень сялян. Каб ісці па шляху сельскагаспадарчай кааперацыі, нам варта абагульніць вопыт, выбраць розныя шляхі развіцця, прыдатныя для розных рэгіёнаў краіны», -- сказаў Сі Цзіньпін. -0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ