Сі Цзіньпін наведаў Універсітэт авіяцыі ВПС НВАК

2020-07-24 10:48:42
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Старшыня КНР Сі Цзіньпін напярэдадні Дня ўтварэння Народна-вызваленчай арміі Кітая наведаў Універсітэт авіяцыі Ваенна-паветраных сіл НВАК у горадзе Чанчунь.

Сі Цзіньпін адзначыў важнасць далейшых рэформаў і інавацый, а таксама ўдасканалення адукацыйнага працэсу. Ён павіншаваў ваеннаслужачых НВАК, байцоў узброенай паліцыі, народнага апалчэння і рэзервістаў з надыходзячым Днём утварэння НВАК.

Пасля экскурсіі па ўніверсітэцкім музеі авіяцыі Сі Цзіньпін наведаў заняткі лётчыкаў-курсантаў і пагутарыў з імі. Ва ўніверсітэцкай лабараторыі беспілотных тэхналогій ён агледзеў абсталяванне для навучання аператараў беспілотных лятальных апаратаў і азнаёміўся з навучальным працэсам. Сі Цзіньпін паказаў, што з'яўленне вялікай колькасці беспілотнікаў розных канструкцый і баявыя дзеянні без прамога ўдзелу чалавека глыбінна мяняюць характар вайны. Ён заклікаў узмацніць вывучэнне баявых дзеянняў без удзелу чалавека, пашырыць трэніроўкі, паскорыць падрыхтоўку прафесіяналаў, здольных прымяняць беспілотнікі і камандаваць баявымі аперацыямі з іх удзелам.

Сі Цзіньпін заявіў пра важнасць трансфармавання стратэгіі па ўзмацненні арміі праз падрыхтоўку талентаў у канкрэтныя планы развіцця і практычныя меры. Ён указаў на цесную сувязь паміж ваеннай адукацыяй і вядзеннем баявых дзеянняў, запатрабаваўшы актывізаваць вывучэнне сучасных паветраных войнаў, і павышаць якасць вучобы і трэніровак у цэлым. Паводле яго слоў, неабходна адсочваць глабальныя тэндэнцыі рэвалюцыі ваеннай справы, весці працу ў сумежных дысцыплінах і падрыхтоўку талентаў новага тыпу, паскараць фарміраванне новай баявой моцы. -0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ