Сі Цзіньпін заклікаў да стварэння моцных айчынных аўтамабільных брэндаў

2020-07-24 16:50:16
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін у чацвер заклікаў прыкласці намаганні па стварэнні моцных айчынных аўтамабільных брэндаў.

Падчас інспекцыйнай паездкі ў правінцыю Цзілінь Сі Цзіньпін наведаў аўтавытворцу FAW Group у горадзе Чанчунь. Ён азнаёміўся з сітуацыяй у галіне тэхналагічных даследаванняў і распрацовак кампаніі, а таксама ўбачыў яе найноўшыя аўтамабілі "Хунці". Сі Цзіньпін адзначыў, што дасягненні кампаніі FAW Group у галіне тэхналагічных інавацый і развіцця айчынных брэндаў вельмі яго ўразілі. Ён таксама заявіў, што сусветная індустрыя аўтамабілебудавання вызначаецца жорсткай канкурэнцыяй і ўзрастаючай тэндэнцыяй да інфарматызацыі і інтэлектуалізацыі, што абяцае кітайскім аўтавытворцам новыя магчымасці.

"Мы павінны паклапаціцца пра тое, каб ключавыя тэхналогіі былі ў нашых руках, і імкнуцца да стварэння моцных айчынных аўтамабільных брэндаў", -- сказаў Сі Цзіньпін. -0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ