Кітайская ракета-носьбіт «Чанчжэн-5» паставіла новы рэкорд хуткасці

2020-07-24 16:54:51
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Самая цяжкая кітайская ракета-носьбітаў «Чанчжэн-5» паставіла новы рэкорд хуткасці падчас запуску марсіянскага зонда. "Чанчжэн-5" дасягнула другой касмічнай хуткасці і нават перавысіла яе, што стала самай высокай хуткасцю палёту кітайскіх ракет-носьбітаў, заявіў галоўны канструктар ракеты Лі Дун. Паводле яго слоў, ракета не аддзялялася ад марсіянскага зонда да таго часу, пакуль хуткасць яе палёту не перавысіла 11,2 км за секунду. З такой хуткасцю зонд выйшаў на пераходную арбіту Зямля-Марс, пераадолеўшы гравітацыйнае прыцягненне Зямлі і адправіўшыся ў міжпланетнае падарожжа.

«Чанчжэн-5» дасягае ў даўжыню 57 метраў. Ракета складаецца з цэнтральнага блока дыяметрам 5 метраў і чатырох разгонных блокаў дыяметрам 3,35 метра кожны. Яна мае ўзлётную масу 869 тон і можа дастаўляць карысную вагу да 14 тон на геастацыянарную арбіту. -0-


Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ