Кітай выказаў пратэст з нагоды ўварвання праваахоўных органаў ЗША ў генконсульства КНР у Х'юстане

2020-07-27 11:56:54
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

МЗС КНР выказаў крайняе незадавальненне і пратэст з нагоды ўварвання супрацоўнікаў праваахоўных органаў ЗША на тэрыторыю Генеральнага консульства КНР у Х'юстане.

Супрацоўнікі праваахоўных органаў ЗША напярэдадні ўварваліся ў памяшканні Генеральнага консульства КНР у Х'юстане. У сувязі з гэтым, афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Ван Вэньбінь заявіў, што памяшканні генконсульства КНР у Х'юстане з'яўляюцца дыпламатычнымі консульскімі структурамі, а таксама дзяржаўнай уласнасцю КНР.

У адпаведнасці з Венскай канвенцыяй аб консульскіх зносінах і Консульскай канвенцыяй, заключанай паміж Кітаем і ЗША, амерыканскі бок ні пры якіх умовах не павінен замахвацца на памяшканні генконсульства КНР у Х'юстане, - адзначыў ён.

"Кітайскі бок зрабіў сур'ёзнае прадстаўленне амерыканскаму боку, Кітай пакідае за сабой права на контрмеры", - дадаў дыпламат. --0--

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ