У краіне налічваецца 410 тысяч базавых станцый фармату сувязі 5G

2020-07-27 19:36:23
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У першай палове бягучага года ў Кітаі было збудавана 257 тысяч новых базавых станцый фармату сувязі 5G, - паведаміла Міністэрства прамысловасці і інфарматызацыі КНР. Па стане на канец чэрвеня гэтага года, іх агульная колькасць дасягнула 410 тысяч.

Аб'ём паставак мабільных тэлефонаў з падтрымкай сеткі 5G ў Кітаі ў гэтым годзе дасягнуў 86,23 мільёнаў адзінак, да канца чэрвеня да фармату 5G падключыліся 66 мільёнаў тэрмінальных прылад, - паведаміў прадстаўнік міністэрства Вэнь Ку.

У першым паўгоддзі дабаўленая вартасць сферы перадачы інфармацыі, праграмнага забеспячэння і паслуг у галіне інфармацыйных тэхн алогій вырасла на 14,5 % у гадавым вылічэнні, што на 1,3 % вышэй за паказчык за першы квартал гэтага года.

Па словах Вэнь Ку, каб у поўнай меры выявіць належную ролю 5G у падтрыманні высакаякаснага развіцця эканомікі, неабходна ўкараніць больш адміністрацыйных мер з мэтай актывізацыі рынку. Варта таксама ўмацоўваць міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне тэхналогій, прамысловай вытворчасці і выкарыстання 5G, - дадаў ён. -0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ