У Кітаі створаны Нацыянальны цэнтр рэспіраторнай медыцыны

Нацыянальны цэнтр рэспіраторнай медыцыны быў адкрыты ў Пекіне ў нядзелю, паведаміла ў панядзелак газета HealthNews.

Ён размешчаны ў лякарні кітайска-японскай дружбы. Як чакаецца, цэнтр стане флагманам развіцця рэспіраторнай медыцыны ў Кітаі.

Афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага камітэта па справах аховы здароўя Кітая Чжоу Чанцян паведаміў, што цэнтр будзе дапамагаць каардынаваць намаганні краіны па прафілактыцы і лячэнні рэспіраторных захворванняў і аказваць падтрымку стрымліванню COVID-19.
Акрамя таго, цэнтр будзе працаваць над паляпшэннем прафілактыкі і лячэння іншых рэспіраторных захворванняў, якія маюць шырокае распаўсюджванне, такіх як астма, пнеўманія і рак лёгкіх, распавёў Чжоу Чанцян.
-0-