Кітайскія прадпрыемствы па вытворчасці алкагольных напояў паведамілі аб зніжэнні даходаў у першыя 5 месяцаў 2020 года

2020-07-28 10:51:21
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Паводле даных Міністэрства прамысловасці і інфарматызацыі КНР, за першыя пяць месяцаў 2020 года агульны аб'ём даходаў галоўных прадпрыемстваў па вытворчасці алкагольных напояў у Кітаі склаў 308,9 млрд юаняў / каля 44,2 млрд дол. ЗША /.

Гэты паказчык знізіўся на 7, 2 працэнта. у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, заявіла міністэрства.

Паводле даных ведамства, на працягу названага перыяду аб'ём прыбытку галоўных вытворцаў алкагольных напояў дасягнуў 61,25 млрд юаняў, скараціўшыся на 7,2 % у гадавым вылічэнні.

Заводы па вытворчасці кітайскай гарэлкі заявілі, што аб'ём іх вытворчасці дасягнуў 586 тыс. кілалітраў у траўні 2020 года, што на 4,3 % больш, чым годам раней.

Аб'ём вытворчасці піваварных заводаў у Кітаі вырас на 14,6 % у гадавым вылічэнні, у той час як аб'ём вытворчасці вінаробных кампаній у краіне ў траўні скараціўся на 18,4 % у гадавым вылічэнні. -0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ