Кітай узмоцніць патруляванне дамбаў і шлюзаў

2020-07-29 12:06:38
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай гатовы ўзмацніць патруляванне дамбаў і шлюзаў у басейнах рэк Янцзы і Хуайхэ, а таксама возера Тайху, каб забяспечыць бяспеку падчас работ па прадухіленні паводак.

Канцылярыя Дзяржаўнага штаба па барацьбе з паводкамі і засухай КНР заклікала да распрацоўкі падрабязных планаў па патруляванні і правядзенні кругласутачнага патрулявання галоўных дамбаў і шлюзаў у вышэйзгаданых басейнах. Між тым, Міністэрства па кіраванні надзвычайнымі сітуацыямі КНР заявіла, што працягне накіроўваць выратавальныя сілы і размяркоўваць у пацярпелыя ад паводак рэгіёны матэрыялы для аказання дапамогі пры стыхійных бедствах.

На днях Міністэрства па кіраванні надзвычайнымі сітуацыямі і Міністэрства фінансаў КНР выдаткавалі 30 млн юаняў правінцыі Хубэй на правядзенне аварыйна-выратавальных і неадкладных работ у надзвычайных сітуацыях. -0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ