Віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР правёў сустрэчу з выканаўчым віцэ-старшынёй Еўрапейскай камісіі

2020-07-30 14:18:22
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР Хань Чжэн 29 ліпеня правёў сустрэчу з выканаўчым віцэ-старшынёй Еўрапейскай камісіі Франсам Цімермансам у рэжыме відэаканферэнцыі.

Па словах Хань Чжэна, Кітаю і ЕС варта працягваць працаваць разам для ўмацавання супрацоўніцтва ў барацьбе з пандэміяй і садзейнічання больш хуткаму аднаўленню сусветнай эканомікі. Кітай мае намер актыўным і адказным чынам уносіць свой уклад у развіццё такіх галін, як супрацьдзеянне змене клімату, абарона біяразнастайнасці і экалагічна чыстая энергія.

Ф. Цімерманс, у сваю чаргу, адзначыў, што ЕС гатовы ўмацоўваць супрацоўніцтва з Кітаем у такіх галінах, як макраэканамічная каардынацыя і зялёнае развіццё, актыўна ажыццяўляць палажэнні Парыжскага пагаднення.

-0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ