У Пекіне стартаваў праект "Голас зімовых Алімпійскіх гульняў"

2020-08-03 10:53:26
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

30 ліпеня ў Пекіне адбылася цырымонія старту праекта "Голас зімовай Алімпіяды", сумесна арганізаванага Аргкамітэтам пекінскіх зімовых Алімпійскіх гульняў і Медыякарпарацыяй Кітая. У рамках праекта "Голас зімовай Алімпіяды" на шматмоўных вэб-сайтах і мабільных дадатках Медыякарпарацыі Кітая будзе публікавацца апошняя інфармацыі аб Алімпіядзе, рэпартажы аб падрыхтоўцы і арганізацыі гэтага спартыўнага мерапрыемства.

На цырымоніі выступіла з прамовай віцэ-старшыня і генеральны сакратар Аргкамітэта Гульняў-2022 Хань Цзыжун. Яна распавяла пра ход падрыхтоўчых мерапрыемстваў да зімовай Алімпіяды. Яна сказала: "Зімовая Алімпіяда ў Пекіне -- гэта буйнамаштабнае міжнароднае спартыўнае мерапрыемства, якое патрабуе магутнай падтрымкі з боку міжнароднай супольнасці. Запуск глабальнага камунікацыйнага праекта "Голас зімовай Алімпіяды" мае вялікае значэнне для павышэння статусу пекінскай зімовай Алімпіяды на міжнароднай арэне".

Падрыхтоўка да зімовых Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў перайшла ў стадыю выпрабаванняў. CRI-Online будзе абапірацца на працу замежных карпунктаў, шматмоўных блогераў і іншыя інтэграваныя медыя-камунікацыйныя платформы, а таксама на 14 замежных каналаў FM-радыёвяшчання ў 12 краінах, каб распавесці свету пра падрыхтоўку да зімовай Алімпіяды, створаць мост для кітайска-замежных спартыўных і культурных абменаў.

Пасля цырымоніі старту мерапрыемствы журналісты Медыякарпарацыі Кітая наведалі офісную зону аргкамітэта, індустрыяльны парк "Шаўган" і гарналыжны трамплін. Яны таксама наведаюць Нацыянальны цэнтр водных відаў спорту, Нацыянальны канькабежны стадыён, зоны для спаборніцтваў Яньцін і Чжанцзякоу, каб пазней даць інфармацыю аб гэтым спартыўным мерапрыемстве ўсяму свету на розных мовах і на розных пляцоўках . - Р -

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ