МЗС КНР: запуск «Бэйдоу-3» пойдзе на карысць ўсім

2020-08-03 10:57:32
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Кітаі завяршылася стварэнне глабальнай спадарожнікавай навігацыйнай сістэмы «Бэйдоу-3». Прадстаўнік МЗС КНР Ван Вэньбін на чарговай прэс-канферэнцыі, каментуючы гэту падзею, паведаміў, што ўвод у эксплуатацыю навігацыйнай сістэмы стаў новай старонкай у імкненні да росквіту чалавецтва.

У сапраўдны момант паслугамі спадарожнікавай навігацыі сістэмы «Бэйдоу» ахоплены больш за 200 краін, ёй карыстаюцца больш за 100 мільёнаў чалавек. Штодня сістэма абслугоўвае каля 200 мільёнаў запытаў, паслугамі «Бэйдоу» карыстаецца больш за палову краін свету.

Ён адзначыў, што Кітай гатовы працягваць абмены і супрацоўніцтва з рознымі краінамі свету ў касманаўтыцы, каб унесці актыўны ўклад у развіццё цывілізацыі і сацыяльнага прагрэсу. - Р -

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ