Шанхайскі міжнародны кінафестываль сабраў больш за 160 тыс. гледачоў

2020-08-03 16:23:25
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn


Больш за 160 тыс. гледачоў прыцягнуў 23-ці Шанхайскі міжнародны кінафестываль. У рамках цяперашняга фэсту асобныя паказы праводзіліся пад адкрытым небам, а квіткі прадаваліся ў анлайн-рэжыме. Гэта абгрунтавана санітарнымі патрабаваннямі на фоне распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі.

Шанхайскі міжнародны кінафестываль -- адзіная кінападзея катэгорыі "А" ў Кітаі. У адпаведнасці з санітарнымі патрабаваннямі, усе квіткі на кінафестываль прадаваліся ў рэжыме анлайн. На свяце кіно было прадстаўлена больш за 320 фільмаў. Іх паказвалі ў 29 спецыяльна адабраных кінатэатрах у Шанхаі, пры гэтым запаўняльнасць залаў не магла перавышаць 30%. Ва ўсіх гледачоў правяралі тэмпературу і «код здароўя». Гэтыя меры былі падтрыманы аўдыторыяй. Аргкамітэт таксама арганізаваў паказы на адкрытым паветры: пад адкрытым небам было паказана 50 фільмаў, якія сабралі 13,5 тыс. гледачоў. -0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ