Ва Урумчы прадастаўляецца бясплатнае лячэнне хворым на COVID-19

2020-08-03 19:43:54
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У горадзе Урумчы, адміністрацыйным цэнтры Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна, усе пацыенты з COVID-19 і бессімптомным цягам хваробы праходзяць бясплатнае лячэнне. Пра гэта паведаміў прадстаўнік гарадскога ўпраўлення па медыцынскім забеспячэнні Хэ Сіньго. Паводле яго слоў, гэты крок накіраваны на тое, каб хворыя і бессімптомныя носьбіты COVID-19 маглі атрымліваць своечасовае лячэнне, не турбуючыся аб выдатках.

Колькасць пацверджаных і бессімптомных выпадкаў у горадзе зніжаецца, што кажа аб эфектыўнасці мер па прафілактыцы і кантролі. Усяго на 1 жніўня ў Сіньцзяне было зарэгістравана 569 выпадкаў заражэння COVID-19 і 112 бессімптомных выпадкаў, большасць з якіх прыпадаюць на Урумчы. -0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ