Кітайскія вірусолагі прыбылі ў Сянган для дапамогі ў стрымліванні эпідэміі COVID-19

2020-08-03 16:45:31
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Сем экспертаў прыбылі з мацерыковай часткі Кітая ў Сянган. Медыкі будуць дапамагаць мясцовым лекарам у лабараторнай працы. Усе яны -- члены каманды з 60 спецыялістаў у галіне правядзення тэстаў на выяўленне нуклеінавых кіслаты каранавіруса. Каманда была сфарміравана па запыце адміністрацыі Сянгана.

Эксперты прыбылі падчас рэзкага павелічэння колькасці выпадкаў заражэння COVID-19 у Сянгане, дзе амаль цалкам вычарпаны мясцовыя медыцынскія рэсурсы і не хапае магчымасцяў для тэсціравання на вірус.

Кіраўнік групы вірусолагаў Го Пэнхаа заявіў, што спецыялісты спачатку пачнуць працаваць з мясцовымі ведамствамі і азнаёмяцца з існуючымі ўстановамі і пратаколамі тэсціравання.

Дзяржкамітэт па справах аховы здароўя КНР напярэдадні паабяцаў працягнуць намаганні, каб задзейнічаць медыцынскія рэсурсы мацерыковага Кітая і ў любы час быць гатовымі адрэагаваць на патрэбы Сянгана і накіраваць туды дадатковую падтрымку ў барацьбе з COVID-19.

Дзяржкамітэт таксама сфарміраваў групу з шасці экспертаў з Уханя, якая акажа тэхнічную падтрымку для пераабсталявання выставачнага цэнтра AsiaWorld-Expo ў Сянгане ў часовы імправізаваны шпіталь для хворых COVID-19. -0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ