Уведзены ў эксплуатацыю аэрапорт Алімпіяды-2022

2020-08-04 15:58:23
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Новы рэканструяваны аэрапорт "Нін’юань" у горадзе Чжанцзякоу /правінцыя Хэбэй, Паўночны Кітай/ уведзены ў эксплуатацыю. Гэта адзін з ключавых праектаў спадарожнай інфраструктуры зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне 2022 года.

У аэрапорце пабудаваны новы тэрмінал, экстраны цэнтр выратавання, новае дэпо, пашырана ўзлётна-пасадачная паласа.

Як паведаміў кіраўнік праекта Лі Хуэй, пасля мадэрнізацыі прапускная здольнасць аэрапорта павялічылася з 600 тысяч да 1 мільёна пасажыраў за год.

Рэалізацыя праекта з агульным аб'ёмам інвестыцый 1,3 мільярда юаняў пачалася ў 2018 годзе. -0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ