Тайфун "Хагупіт" абрынуўся на ўзбярэжжа правінцыі Чжэцзян

2020-08-04 16:18:14
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

4 жніўня чацвёрты сёлета тайфун "Хагупіт" абрынуўся на ўзбярэжжа правінцыі Чжэцзян на ўсходзе Кітая, паведаміла Нацыянальная метэаслужба. Ён ударыў па павеце Юэцін правінцыі ў 03:30. У момант выхаду на сушу максімальная сіла ветру паблізу яго эпіцэнтра складала 136,8 км/г.

Разам з тайфунам на правінцыі Чжэцзян і Фуцзянь абрынуліся праліўныя дажджы. Штармавое надвор'е назіралася ў заходніх і паўднёвых раёнах Усходне-Кітайскага мора, акваторыі паблізу архіпелага Дзяаюйдаа, вусці Янцзы, а таксама ў заліве Ханчжоўвань і прыбярэжных раёнах гэтых правінцый.

У сувязі з тайфунам Нацыянальны метэаралагічны цэнтр у панядзелак павысіў ўзровень трывогі з жоўтага да аранжавага.

Па прагнозах сіноптыкаў, "Хагупіт", губляючы магутнасць, працягне рух на поўнач з хуткасцю 20-25 км/г. У сераду раніцай ён наблізіцца да заходняга ўзбярэжжа Карэйскага паўвострава.

Па стане на 22:00 панядзелка больш 381 тыс. жыхароў правінцыі Чжэцзян былі эвакуіраваны ў бяспечныя раёны. У суседняй правінцыі прыпынена будаўніцтва і праца чыгуначнага транспарту, а судны вярнуліся ў парты. -0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ