Пекін абагнаў Сіліконавую даліну па колькасці «аднарогаў»

2020-08-05 22:53:48
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

4 жніўня шанхайскі даследчы інстытут Hurun апублікаваў рэйтынг стартапаў-«аднарогаў» -- кампаній, кошт якіх перавышае 1 млрд долараў, заснаваных не раней за 2000-я гады. Па падліках Hurun, у свеце існуе 586 «аднарогаў», на 92 больш, чым годам раней.

Лідарам па колькасці такіх кампаній застаюцца ЗША, але іх даганяе Кітай. Разам на гэтыя дзве краіны прыпадае 79% усіх сусветных «аднарогаў». На трэцім месцы -- Вялікабрытанія, далей ідуць Індыя і Паўднёвая Карэя.


Топ-3 самых дарагіх «аднарогаў» свету, па падліках Hurun, стаўся кітайскім: плацёжны сэрвіс Ant Group, інтэрнэт-карпарацыя ByteDance і анлайн-сэрвіс замовы таксі Didi Chuxing. Першыя амерыканскія «аднарогі» -- касмічная кампанія SpaceX і сэрвіс Stripe -- знаходзяцца на пятым месцы. -0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ