Кітайскія аптэкі складуць канкурэнцыю Starbucks

2020-08-05 22:59:17
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Сетка кітайскіх аптэк “Тунжэньтан” вырашыла скласці канкурэнцыю Starbucks і пачала адкрываць свае брэндавыя кавярні.

Фармацэўтычная кампанія "Тунжэньтан" створана ў 1669 годзе. Сваімі натуральнымі зёлкамі аптэкі гэтай кампаніі славяцца да гэтага часу. Зараз карпарацыя вырашыла паспрабаваць сябе ў кававым бізнэсе. Яна мае намер адкрыць па краіне 3000 кафэ, у якіх будуць падаваць напоі з даданнем розных гаючых раслін. Цікавай навінкай сталі ўнікальныя травяныя чаі, распрацаваныя пад кожны з 24 сезонаў традыцыйнага кітайскага календара.

Кавярні «Тунжэньтан» таксама будуць гандляваць прэпаратамі традыцыйнай кітайскай медыцыны. У многіх з іх будуць адкрыты адмысловыя ўрачэбныя кабінеты, дзе спецыялісты традыцыйнай кітайскай медыцыны будуць кансультаваць наведвальнікаў па такіх праблемах са здароўем, як бессань, павышаная трывожнасць або болі ў шыі ад пастаяннага знаходжання за камп’ютарам.

Першая кавярня "Тунжэньтан" адкрылася ў пекінскім мікрараёне Шуанцзін і хутка набрала папулярнасць. У чэрвені яе прыбытак склаў 1,62 млн юаняў. -0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ