Кітай адзначыў дзень фітнэсу

2020-08-10 16:50:21
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

8 жніўня Кітай адзначаў Дзень фітнэсу. Свае карэктывы ў правядзенне ўсенароднага свята спорту ўнеслі меры павышанай санітарнай бяспекі. Зрэшты, гэта зрабіла мерапрыемствы больш разнастайнымі.

На месцах у 40 гарадах па ўсёй краіне было праведзена больш за 50 спаборніцтваў па больш, чым паўсотні відаў спорту з непасрэдным удзелам 150 000 чалавек. Была праведзена і серыя мерапрыемстваў у анлайн-фармаце. Так, на платформе найбуйнейшай нацыянальнай спартыўнай сацсеткі стартаваў анлайн-конкурс фітнэсу, у якім прынялі ўдзел больш за мільён чалавек.

Ва ўмовах узмоцненых нормаў санітарнай бяспекі былі праведзены спаборніцтвы па баскетболе, футболе, веласпорце, дартсе, танцах, тайцзіцюань, кітайскіх шашках, запуску паветраных змеяў, скалалазанні, канькабежным спорце, ёзе і іншых алімпійскіх і неалімпійскіх відах спорту. -0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ