МЗС КНР: Кітай супраць чарговых амерыканскіх паставак узбраення Тайваню

2020-08-10 17:03:13
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Прадстаўнік МЗС КНР Ван Вэньбінь 7 жніўня на чарговым ведамасным брыфінгу выказаў пратэст з нагоды амерыканскіх паставак узбраення Тайваню.

Згодна з інфармацыяй, на гэты раз ЗША маюць намер паставіць Тайваню па меншай меры 4 разведвальных беспілотных лятальных апарата вялікай далёкасці SeaGuardian, прызначаныя для вядзення назіранняў на моры, у тым ліку камплектавальныя дэталі і інш. на агульную суму больш за 600 мільёнаў долараў.

Ван Вэньбінь адзначыў, што пастаўкі ЗША ўзбраення на Тайвань - сур'ёзнае парушэнне прынцыпу аднаго Кітая і трох кітайска-амерыканскіх сумесных камюніке, асабліва камюніке ад 17 жніўня 1982 года, гэта таксама парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці, інтарэсаў бяспекі і асноўных нормаў міжнародных адносін.

-0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ