Найбуйнейшы кітайскі аўтавытворца павялічыў продажы на 23,2% у ліпені

2020-08-11 12:09:11
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Першы аўтамабільны завод - вядучы вытворца аўтамабіляў у КНР - у ліпені рэалізаваў 322 471 аўтамабіль, прадэманстраваўшы рост продажаў на 23,2 % у гадавым вылічэнні.

У мінулым месяцы аб'ём прэміум-седанаў брэнда "Хунці" / "Чырвоны сцяг" / склаў 17 508 адзінак, павялічыўшыся на 98,8 % у гадавым вылічэнні.

Сумесныя прадпрыемствы канцэрна з Volkswagen і Toyota таксама паведамілі пра рост продажаў на 6,9 % і 40 % адпаведна.

Нягледзячы на эпідэмію каронавіруснай пнеўманіі, аўтамабільны гігант пашырае каналы продажаў і прадстаўляе новыя мадэлі. У гэтым годзе кампанія ўжо выпусціла дзве новыя мадэлі брэнда "Хунці". Брэнд выканаў план па продажах у 100 тыс. аўтамабіляў у 2019 годзе і мае намер падвоіць іх у 2020-м. "Хунці" плануе выпусціць 21 новую мадэль за пяць гадоў і дасягнуць мэты продажаў у 600 тыс. аўтамабіляў ў 2025 годзе.



Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ