Большасць бацькоў у Кітаі лічаць прыстойнасць найпершым пунктам у выхаванні сваіх дзяцей

2020-08-11 12:22:44
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Згодна з вынікамі нядаўняга апытання, большасць бацькоў у Кітаі лічаць, што прывіць прыстойнасць у раннім узросце з'яўляецца самым галоўным у працэсе выхавання дзяцей, паведаміла газета "Чжунгі цінняньбаа" / "Кітайская моладзь" /.

Сярод 1992 апытаных бацькоў каля 73 працэнтаў мяркуюць, што прыстойнасць, уключаючы ветлівасць, павагу да іншых, стараннасць і сумленнасць, варта выхоўваць у дзецях з ранняга дзяцінства.

Па словах Ян Сюна, эксперта з Кітайскага таварыства асветы, менавіта сям'я нясе ўнікальную выхаваўчую функцыю ў працэсе развіцця дзіцяці.

"Бацькі павінны надаваць увагу выхаванню сваіх дзяцей у паўсядзённым жыцці і дапамагаць набываць добрыя звычкі", - паведаміла выданне са спасылкай на словы эксперта.

Апытанне таксама паказала, што 54,1 % рэспандэнтаў лічаць, што веды з'яўляюцца найбольш важным фактарам для развіцця іх дзяцей, 47,7 % аддаюць перавагу фізічнай падрыхтоўцы і 28,6 % падкрэсліваюць навыкі выжывання.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ