Кітайскія археолагі прыступілі да другога этапу даследавання патанулага лінкора "Дзінюань"

2020-08-12 16:22:03
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У другім этапе работ па даследаванні лінкора "Дзінюань", патанулага больш за стагоддзе таму, непадалёк ад горада Вэйхай правінцыі Шаньдун на ўсходзе Кітая, удзельнічаюць спэцыялісты з цэнтра аховы падводных культурных рэліквій дзяржупраўлення па ахове культурнай спадчыны Кітая, Шаньдунскага даследчага цэнтра падводнай археалогіі і мясцовых музеяў.

Праект пад назвай "Вэйхайвань-1" стартаваў у 2017 годзе. Праз год археолагі выявілі каля вострава Люгундаа патанулы карабель. У мінулым годзе даследчыкі паднялі з яго 157 прадметаў і выявілі абломак броні, які мае 2,86 метра ў даўжыню і важыць больш за 10 тон.

Карабель ідэнтыфікавалі як браняносец "Дзінюань", які ў якасці флагмана Бэйянскай эскадры цінскай імперыі удзельнічаў у Кітайска-японскай вайне / 1894-1895 гг. /.

У рамках другой чаргі даследавання запланаваны ўздым з вады знойдзенага абломка броні і ачыстка носа і кармы карабля ад марскіх адходаў.

З дапамогай археалагічных даследаванняў навукоўцы разлічваюць удакладніць стан патанулага карабля.

-0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ