Завяршылася пракладка працяглага тунэлю на чыгунцы паміж Кітаем і Лаосам

2020-08-13 16:36:37
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Завяршылася пракладка тунэлю працягласцю 14,5 кіламетраў на чыгунцы Куньмін-Вьенцьян, якая злучае адміністрацыйны цэнтр правінцыі Юньнань на паўднёва-захадзе Кітая са сталіцай Лаоса, - паведамілі ў карпарацыі Кітайскія чыгункі / КЧД /.

Па словах кіраўніка праекта, падчас свідравання тунэля "Дацзі", размешчанага ў павеце Мацзян горада Пуэр / правінцыя Юньнань, Паўднёва-Заходні Кітай /, чыгуначнікі сутыкнуліся са складанымі геалагічнымі ўмовамі, такімі як дэфармацыя мяккіх парод і наяўнасць таксічнага газу.

Будаўніцтва ўсяго чыгуначнага маршруту, працягласць якога перавышае 1000 км, пачалася ў снежні 2016 года. Яго поўная здача ў эксплуатацыю запланавана да канца 2021 года.

Гэтая трансмежавая чыгуначная магістраль-адзін з важных будаўнічых праектаў у рамках рэалізацыі ініцыятывы "Адзін пояс і адзін шлях". Яна дазволіць скараціць час на шляху паміж Куньмінам і Вьенцьянам.

Паводле даных КЧД, да канца ліпеня гэтага года былі завершаны ўсе каменна-земляныя будаўнічыя працы, а таксама збудавана больш за 90 працэнтаў мастоў і больш за 95 працэнтаў тунэляў на тэрыторыі Кітая. -0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ