Кітай прадэманстраваў стабільны рост вытворчасці і сектара паслуг у ліпені

2020-08-14 19:08:24
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Тэмпы росту прамысловай вытворчасці ў КНР у ліпені склалі 4,8% у гадавым вылічэнні, сведчыць статыстыка Дзяржстата КНР.

Асабліва хутка расла вытворчасць аўтамабіляў (26.8%), робататэхнікі (19,4%) і смартфонаў (19,2%).

Сектар паслуг па выніках мінулага месяца паказаў рост у 3,5%. А вось унутранае спажыванне пакуль што не да канца аднавілася ад удару каронавіруснай інфекцыі: у ліпені аб'ём рознічных продажаў скараціўся на 1,1% у гадавым вылічэнні. Асцярожна паводзяць сябе інвестары: інвестыцыі ў асноўныя фонды скараціліся на 1,6% у параўнанні з ліпенем мінулага года.

Аптымізму надае сітуацыя ў знешнім гандлі КНР, аб'ём якога па выніках месяца вырас на 6,5%. У прыватнасці, экспарт падскочыў на 10,4%, імпарт вырас на 1,6%.

Дзяржстат КНР адзначае, што ў цэлым кітайская эканоміка працягвае стабільнае посткаронавіруснае аднаўленне. Сведчанне таму - стабільная сітуацыя на рынку працы. Узровень беспрацоўя па выніках ліпеня застаўся на адзнацы 5,7%.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ