У Кітаі -- 566 тыс. грамадскіх зарадных калонак для электрамабіляў

2020-08-17 17:16:10
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Колькасць зарадных калонак грамадскага карыстання для электрычных транспартных сродкаў у Кітаі на канец ліпеня бягучага года складала каля 566 тыс. адзінак, паказалі галіновыя даныя.

Колькасць грамадскіх зарадных калонак павялічылася на 7834 адзінкі, паведамілі ў Альянсе па садзейнічанні развіццю інфраструктуры зарадных прылад для электрычных транспартных сродкаў. Агульная колькасць зарадных прылад для электрамабіляў у Кітаі вырасла на 27,6% у гадавым вылічэнні.

У Кітаі ў ліпені назіраліся высокія паказчыкі ў сектары транспартных сродкаў на новых крыніцах энергіі, з ростам вытворчасці і продажаў на 15,6 і 19,3 адсодкаў адпаведна ў гадавым вылічэнні, паказалі даныя Кітайскай асацыяцыі аўтавытворцаў.

-0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ