Кітайскі зонд "Чан'э-4" аднавіў працу на 21-ы месячны дзень

2020-08-17 17:18:50
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Пасадачны модуль і месяцаход кітайскага зонда "Чан'э-4" аднавілі працу на 21-ы месячны дзень на адваротным баку Месяца.

Як паведамілі ў Цэнтры месячных даследаванняў і касмічнай праграмы пры Кітайскім нацыянальным касмічным упраўленні, пасадачны модуль "прачнуўся" у чацвер у 14: 54 па пекінскім часе, а месяцаход "Юйту-2" -- у 20:34 таго ж дня. Апараты працуюць у штатным рэжыме.

Месяцаход "Юйту-2" працягне рух на паўночны захад у напрамку базальтавай зоны, або ўдарных кратэраў з высокай адбівальнай здольнасцю.

Панарамная камера, спектрометр, дэтэктар нейтральнага атама і месячны радар на месяцаходзе працягнуць правядзенне запланаваных навуковых даследаванняў. -0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ