Кітай заклікае Канаду неадкладна вызваліць Мэн Ваньчжоу -- МЗС

2020-08-18 16:36:31
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітайскі бок настойліва заклікае Канаду неадкладна вызваліць галоўнага фінансавага дырэктара кампаніі Huawei Мэн Ваньчжоу і дазволіць ёй бяспечна вярнуцца ў Кітай, заявіў сёння афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР. "Мы чарговы раз заклікаем Канаду сур'ёзна паставіцца да цвёрдай пазіцыі і заклапочанасці кітайскага боку, неадкладна вызваліць Мэн Ваньчжоу і дазволіць ёй бяспечна вярнуцца ў Кітай", -- заявіў сёння афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Чжаі Ліцзянь на чарговым брыфінгу. Ён выступіў з заявай у адказ на просьбу пракаментаваць інфармацыю аю тым, што Вярхоўны суд канадскай правінцыі Брытанская Калумбія 17 жніўня правядзе слуханні па справе Мэн Ваньчжоу, каб абмеркаваць раскрыццё інфармацыі і сведчанняў, якія маюць дачыненне да справы.

"Апублікаваныя доказы паказваюць, што ЗША і Канада злоўжылі двухбаковым дагаворам аб экстрадыцыі і адвольна прынялі прымусовыя меры ў дачыненні да грамадзяніна КНР, чым сур'ёзна парушылі яго законныя правы і інтарэсы", -- дадаў ён. Паводле яго слоў, намеры ЗША -- аказваць ціск на Huawei і іншыя кітайскія высакатэхналагічныя кампаніі, пры гэтым Канада выступае іх саўдзельнікам у гэтай справе.

Кітайскі ўрад цвёрда абараняе законныя правы і інтарэсы сваіх грамадзян і прадпрыемстваў, а таксама падтрымлівае кітайскія прадпрыемствы і асобных грамадзян у абароне іх правоў і інтарэсаў законнымі сродкамі, дадаў ён. -0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ