Супрацоўнікі генконсульства КНР у Х'юстане вярнуліся ў Пекін

2020-08-18 16:41:19
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Супрацоўнікі закрытага генеральнага консульства КНР у Х'юстане прыбылі ў Пекін. У аэрапорце іх сустрэў міністр замежных спраў Ван І.

Супрацоўнікі вяртаюцца дадому ўпершыню пасля 21 ліпеня, калі ЗША запатрабавалі, каб генконсульства КНР у Х'юстане спыніла ўсю працу і мерапрыемствы ў канкрэтна вызначаныя тэрміны.

У сваім прывітальным слове Ван І сказаў, што перад абліччам нечаканага інцыдэнту супрацоўнікі кітайскага консульства рашуча адстойвалі асноўныя інтарэсы, годнасць краіны і народа, а таксама законныя правы і інтарэсы кітайскіх устаноў за мяжой у надзвычай складанай сітуацыі. Кіраўнік кітайскага МЗС адзначыў, што генконсульства КНР у Х'юстане прадэманстравала, што настроеныя супраць Кітая сілы ў ЗША падрываюць кітайска-амерыканскія адносіны і свядома спрабуюць стаць на шляху развіцця Кітая.

-0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ