У Кітаі апублікаваныя важныя навуковыя задачы ў 2020 годзе

2020-08-19 17:08:43
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Усекітайскае навукова-тэхнічнае таварыства апублікавала спіс з 20 найважнейшых навуковых і інжынерных задач, якія адыгрываюць ключавую ролю ў тэхналагічных і прамысловых інавацыях. Задачы пералічаныя падчас штогадовага сходу таварыства, якое завяршылася ў горадзе Ціндао.

Задачы ахопліваюць 12 навуковых галін, такіх як навука пра жыццё, матэматыка, ахова здароўя, экалогія і інфармацыйныя тэхналогіі. У спіс уключаны наступныя працы: "Экалагічны механізм міжвідавай перадачы каранавіруса"; "Як гравітацыйныя хвалі раскрыюць сакрэты Сусвету"; "Новыя падыходы і тэхналогіі ў галіне новага тыпу клетак імуннай сістэмы пры лячэнні пухлін".

Пастаноўка найважнейшых навуковых задач мае вялікае стратэгічнае значэнне для нарошчвання тэхналагічнай моцы краіны, заявіў акадэмік Інжынернай акадэміі Кітая Ду Сянвань.

--0--

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ