Кітай стварыў даследчы цэнтр для абароны рэліквій Дуньхуана

2020-08-24 13:08:26
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У пячорным комплексе Магаа ў Дуньхуане, вядомым аб'екце Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў паўночна-заходняй правінцыі Ганьсу, быў створаны даследчы цэнтр, мэтай якога з'яўляецца рашэнне асноўных пытанняў, звязаных з аховай культурных рэліквій.

Пры падтрымцы Акадэміі культурнай спадчыны Дуньхуана новы даследчы цэнтр правінцыйнага ўзроўню ў Ганьсу па захаванні культурнай спадчыны Дуньхуана – гэта каманда з больш чым 100 даследчыкаў па больш чым 20 дысцыплінах, уключаючы абарону культурных рэліквій, археалогію, хімію, фізіку і экалагічныя навукі.

Цэнтр будзе праводзіць міждысцыплінарныя даследаванні па асноўных навуковых праблемах і тэхналагічных патрабаваннях для абароны культурных рэліквій Дуньхуана, а таксама ствараць міжнародную платформу, якая аб'ядноўвае лепшыя таленты ў гэтай галіне.

Акадэмія культурнай спадчыны Дуньхуана з'яўляецца вядучай установай у галіне культурных рэліквій у Кітаі і адказвае за захаванне, кіраванне і даследаванне пячорнага комплексу Магаа. -0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ