МЗС КНР: Кітай падтрымлівае іск уладальніка TikTok супраць адміністрацыі ЗША для абароны законных правоў і інтарэсаў кампаніі

2020-08-25 11:29:28
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітайскія ўлады падтрымліваюць TikTok і кампанію-ўладальніка прыкладання - ByteDance, якія супрацьстаяць уладам ЗША і патрабуюць абароны законных правоў пры дапамозе нацыянальных прававых механізмаў ЗША. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь 24 жніўня на чарговай ведамаснай прэс-канферэнцыі.

22 жніўня, кітайская кампанія ByteDance, уладальнік прыкладання TikTok, заявіла, што 24 жніўня г.г. падасць у суд на адміністрацыю прэзідэнта ЗША для абароны сваіх законных правоў і інтарэсаў.

Раней, 21 жніўня дзяржсакратар Майкл Пампея заявіў, што Вашынгтон гатовы рабіць больш жорсткімі абмежаванні ў дачыненні да кітайскіх кампаній, якія звязаны з уладамі КНР і, нібыта, уяўляюць пагрозу для бяспекі Злучаных Штатаў. Ён удакладніў, што намаганні Белага дома нацэленыя не на канкрэтныя прадпрыемствы, а «на кітайскія тэхналогіі і Камуністычную партыю Кітая».

Каментуючы гэта, Чжаа Ліцзянь сказаў:

«Мы падтрымліваем адпаведныя кітайскія кампаніі і лічым, што ім неабходна адстойваць свае законныя інтарэсы пры дапамозе прававой зброі», - падкрэсліў ён. - «Мы будзем выкарыстоўваць усе неабходныя меры, для таго каб забяспечыць прадпрыемствам КНР неабходную падтрымку ».

Чжаа Ліцзянь таксама дадаў, што нападкі амерыканскіх палітыкаў на кітайскія кампаніі не могуць быць апраўданыя, бо амерыканскае кіраўніцтва «звяртаецца да паклёпу і адкрытай хлусні" і пад падставай абароны нацыянальнай бяспекі аказвае жорсткі ціск на бізнэс пры дапамозе адміністрацыйнага рэсурсу. Гэта не што іншае, як праява гегемоніі.

-0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ