Сі Цзіньпін у правінцыі Аньхой - другая частка

2020-08-26 19:37:41
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

18 жніўня генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін прыбыў з інспекцыяй ў правінцыю Аньхой (Усходні Кітай). Сацыяльна-эканамічнае развіццё дадзенага рэгіёну знаходзіцца пад пастаянным кантролем лідара КНР. З моманту правядзення 18-га з'езда Кампартыі Кітая ён здзейсніў мноства інспекцыйных паездак у розныя населеныя пункты гэтай правінцыі, а таксама прыняў удзел у дыскусіях дэлегацый з правінцыі Аньхой у рамках папярэдніх «Дзвюх сесій». Давайце разам узгадаем найбольш яскравыя моманты гэтых паездак.

Лідар КНР цвёрда перакананы ў тым, што Кітай будзе моцнай і магутнай дзяржавай толькі пры наяўнасці высокаразвітой сельскай гаспадаркі, Кітай будзе выдатным толькі пры развіцці прыгожых вёсак, Кітай будзе багатым толькі пры той умове, калі сяляне будуць забяспечанымі ў матэрыяльным плане.

Сі Цзіньпін надае пільную ўвагу ўрэгуляванню розных праблем, якія тычацца вёскі, сялян і сельскай гаспадаркі, а таксама пытанням паглыблення рэформаў у сельскай мясцовасці. 25 красавіка 2016 года Сі Цзіньпін здзейсніў інспекцыйную паездку, прыбыўшы ў вёску Сяаган павета Фэн’ян правінцыі Аньхой, дзе выступіў з праграмнай прамовай на нарадзе, прысвечанай паглыбленню рэформаў у сельскай мясцовасці.

Падчас гэтай паездкі Сі Цзіньпін адзначыў падзею, якая адбылася ў 1978 годзе, калі 18 сялян з вёскі Сяаган паставілі адбіткі пальцаў на дагаворы (гэта раўнацэнна подпісу ў іншых краінах), узяўшы, такім чынам, на сябе адказнасць за належнае вядзенне сельскагаспадарчых работ. Так у Кітаі зарадзілася сістэма сямейнай падраднай адказнасці. Успамінаючы пра гэта, Сі Цзіньпін сказаў: «Гэта падзея стала сімвалам пачатку магутных сельскагаспадарчых рэформаў у Кітаі. Сёння мы прыбылі сюды, каб успомніць аб пачатку рэфармавання ў дадзенай галіне. Мы павінны ўпэўнена праводзіць асноўную партыйную лінію на працягу ста гадоў, цвёрда ператвараць у жыццё палітыку рэформаў і адкрытасці, каб адкрыць новыя яркія старонкі ў гісторыі развіцця нашай краіны».

Падчас нарады Сі Цзіньпін заклікаў надаваць прыярытэтную ўвагу партыйнай рабоце і ўрэгуляванню пытанняў, якія тычацца вёскі, сельскай гаспадаркі і сялян, узмацняць меры па рэфармаванні вёсак у новых рэаліях і новую эпоху, актывізаваць працэс каардынацыйнага развіцця гарадоў і вёсак, планамерна і ў поўнай меры ажыццяўляць палітычныя меры па ўмацаванні аграрнага сектара, нарошчваць і развіваць льготныя меры, якія прадастаўляюцца сялянам, павялічваць рэальна наяўныя даходы працаўнікоў вёскі, садзейнічаць умацаванню сельскагаспадарчай базы, захаванню стабільнасці і гармоніі ў сельскай мясцовасці, а таксама забеспячэнню спакойнага і годнага жыцця сельскага насельніцтва.

-0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ