У Кітаі пабудавалі трамвай, які працуе без кантактнай сеткі

2020-08-26 16:02:31
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У правінцыі Хунань пабудавалі трамвай, які працуе без кантактнай сеткі.

Навінка сышла з вытворчай лініі лакаматывабудаўнічай кампаніі горада Чжучжоу, якая ўваходзіць у склад карпарацыі CRRC. Цягнік атрымлівае электрычнасць ад устаноўленых у ім суперкандэнсатараў, і на адной 30-секунднай зарадцы падчас прыпынку можа праехаць 5 км.

Цягнік з сямю вагонамі здольны перавезці да 500 чалавек і рухацца з максімальнай хуткасцю, роўнай 70 км / г, падзяліўся менеджэр аддзела даследаванняў і распрацовак гарадской чыгуначнай сістэмы кампаніі Не Вэньбінь.

Паводле яго слоў, трамвай абсталяваны сістэмай аўтаномнага кіравання.

Новы нізкапольны трамвай будзе выкарыстоўвацца на лініі ў куньмінскім міжнародным аэрапорце «Чанша» правінцыі Юньнань на паўднёвым захадзе Кітая.

Чжучжоўская лакаматывабудаўнічая кампанія CRRC у 2012 годзе першай у свеце ўжыла тэхналогіі назапашвання энергіі з выкарыстаннем суперкандэнсатараў ў легкарэльсавых транспартных сродках, што забяспечыла экалагічна чыстыя і інтэлектуальныя рашэнні ў транспарце. -0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ