Грамадзянін ЗША ў Шэньчжэне - мегаполісе, аблічча якога мяняецца з кожным днём

2020-08-27 11:02:57
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

13 гадоў таму назад просты амерыканскі хлопец Гэры пераехаў на працу ў горад Шэньчжэнь (прав. Гуандун, Паўднёва-Усходні Кітай). У той час ён не марыў, што абжывецца ў горадзе, створыць уласную сям'ю і адкрые для сябе цудоўную будучыню.

У 2008 годзе Гэры закахаўся ў кітаянку па імені Сун Ні, якая пераехала ў Шэньчжэнь з прав. Хунань (Паўднёвы Кітай). Неўзабаве яны стварылі сям'ю і сталі шчаслівымі бацькамі двух выдатных дзетак.

Гэры распавёў карэспандэнтам, што першапачаткова, калі ён толькі пераехаў у Шэньчжэнь, у горадзе рэдка сустракаліся замежнікі, а аб рэстаранах еўрапейскай кухні можна было толькі марыць.

Аб хмарачосах, якія можна ўбачыць з яго балкона сёння, і гаворкі не было. Гэта здавалася далёкай недасяжнай будучыняй.

«Шэньчжэнь пастаянна змяняецца, і заўсёды ў лепшы бок».

Нядаўна ён дзякуючы досведу ў галіне распрацоўкі вэб-сайтаў, стварыў анлайн-партал дастаўкі ежы, які падтрымлівае 7 розных моў. 2% платы ад кожнай замовы паступае ў дабрачынныя арганізацыі. З парталам супрацоўнічаюць ужо больш за 70 рэстаранаў.

Горад з найбольшай колькасцю мігрантаў у КНР, ператвараецца ў другую радзіму для вялікай колькасці экспатаў. У апошнія гады ўсё больш замежнікаў абжываецца і ствараюць сям'і ў гэтым мегаполісе. «Гэта прыносіць мультыкультурнасць і талерантнасць ў Шэньчжень», - адзначыў Гэры.

-0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ