Колькасць блізарукіх сярод кітайскіх школьнікаў вырасла на 11,7 %

2020-08-28 10:10:00
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Каэфіцыент блізарукіх сярод кітайскіх школьнікаў пачатковай і сярэдняй ступені вырас на 11,7 % у першыя шэсць месяцаў гэтага года, - паведаміла ў чацвер Міністэрства адукацыі КНР, спасылаючыся на вынікі апытання, праведзенага ў чэрвені.

Згодна з вынікамі апытання, каэфіцыент блізарукіх сярод кітайскіх навучэнцаў толькі пачатковых школ вырас на 15,2 працэнта ў першым паўгоддзі.

Міністэрства адукацыі КНР правяло апытанне школьнікаў у дзевяці адміністрацыйных адзінках правінцыйнага ўзроўню падчас эпідэміі, яго вынікі не выклікаюць аптымізму, - паведаміў на прэс-канферэнцыі Ван Дэнфэн - кіраўнік канцылярыі кіруючай групы па проціэпідэмічнай працы ведамства.

Паводле яго слоў, для вырашэння праблемы міністэрства адукацыі КНР будзе строга рэгуляваць штодзённую працягласць анлайн-навучання - не больш за дзве гадзіны для пачатковых школ, за тры гадзіны - для школьнікаў сярэдняй ступені і чатырох гадзін - для старшакласнікаў.

"Неабходна таксама ўмацоўваць фізічную падрыхтоўку," - сказаў Ван Дэнфэн, дадаўшы, што школьнікі павінны займацца спортам на адкрытым паветры, прынамсі, адну гадзіну штодня.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ