У Кітаі ўступае ў сілу новая рэдакцыя закона аб прадухіленні забруджвання цвёрдымі адходамі

2020-08-31 17:08:25
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

1 верасня ў Кітаі ўступіць у сілу новая рэдакцыя закона аб прадухіленні і кантролі над забруджваннем навакольнага асяроддзя цвёрдымі адходамі. У рамках абноўленага закона мяркуецца паступовы пераход да поўнай забароны на імпарт цвёрдых адходаў.

У адпаведнасці з новай рэдакцыяй закона, у мэтах больш выразнай класіфікацыі смецця цэнтральны ўрад выпрацуе яе агульныя прынцыпы, а мясцовыя ўлады будуць прымаць заканадаўчыя нормы, зыходзячы з умоў у сваіх рэгіёнах. Новая рэдакцыя закона таксама прадугледжвае больш строгі кантроль за будаўнічым, сельскагаспадарчым і асабліва небяспечным смеццем. А парушальнікі закона будуць прыцягнутыя да пакарання. - Р -

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ