​ У правінцыі Шаньдун стартаваў «Спажывецкі год»

2020-08-31 18:04:57
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

​  У правінцыі Шаньдун стартаваў «Спажывецкі год»

28 жніўня ў правінцыі Шаньдун быў адкрыты «Спажывецкі год», арганізаваны Медыякарпарацыяй Кітая і народным урадам правінцыі ў мэтах стымулявання ўнутранага спажывецкага рынку і высакаякаснага развіцця краіны.

​  У правінцыі Шаньдун стартаваў «Спажывецкі год»

Правядзенне мерапрыемства будзе садзейнічаць аднаўленню нацыянальнай эканамічнай актыўнасці, нягледзячы на існуючую эпідэмію. Гэта адна з новых мер, адпаведных устаноўкам генеральнага сакратара ЦК КПК Сі Цзіньпіна аб тым, што Кітай будзе прасоўваць новую мадэль развіцця, якая абапіраецца на ўнутраны рынак.

У 7:30 вечара на плошчы Цюаньчэн у горадзе Цзінань губернатар правінцыі Шаньдун Лі Ганьцзе і намеснік дырэктара Медыякарпарацыі Кітая Цзян Сівэй сумесна абвясцілі пра старт "Спажывецкага года». На вялікім маніторы, узведзеным на плошчы, транслюецца, як людзі здзяйсняюць буйныя пакупкі на ажыўленых вуліцах у Ціндаа, Цзаачжуане і Цінчжоу.

​  У правінцыі Шаньдун стартаваў «Спажывецкі год»

У цяперашні час у Кітаі паскараецца аднаўленне вытворчасці, каб уплыў эпідэміі на нацыянальную эканоміку быў кароткатэрміновым і не адбіўся на агульным эканамічным стане ў доўгатэрміновай перспектыве.

12MoreTotal 2 pagesNext

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ