«Першы занятак новага семестра» для школьнікаў

2020-09-03 10:09:28
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

1 верасня Цэнтральнае тэлебачанне Кітая дало школьнікам і студэнтам краіны асаблівы ўрок, якім стала праграма «Першы занятак новага семестра», падрыхтаваная сумесна Аддзелам прапаганды ЦК КПК, Міністэрствам адукацыі КНР і Дзяржкамітэтам аховы здароўя КНР. У праграме выступілі: лаўрэат «Ордэна рэспублікі» эпідэміёлаг Чжун Наньшань, лаўрэаты ганаровага звання «Герой народа» эпідэміёлагі Чжан Балю, Чжан Дзін'юй, Чэнь Вэй і шэраг іншых вядомых асоб, якія зрабілі прыкметны ўклад у супрацьэпідэмічнцю працу ў бягучым годзе.

Распрацоўка вакцыны ад COVID-19, якую ўзначальвае дырэктар Інстытута біяінжынерыі Ваенна-медыцынскай акадэміі Чэнь Вэй, перайшла ў трэцюю фазу міжнародных клінічных выпрабаванняў. 11 жніўня вакцына атрымала першы ў краіне патэнт. У праграме Чэнь Вэй распавяла пра гісторыю з'яўлення біялагічнага прэпарата... Галоўны інжынер навігацыйнага спадарожніка «Бэйдоу-3» Се Цзюнь распавёў аб важнай ролі спадарожніка ў ходзе супрацьэпідэмічнай аперацыі. У дні экстранага будаўніцтва шпіталяў «Хошэньшань» і «Лэйшэньшань» ва Ухане сістэма пазіцыянавання забяспечвала эфектыўную трасіроўку, што гарантавала высокую дакладнасць размяшчэння аб'ектаў. -0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ