У Кітаі стартаваў месяц заахвочвання спажывання

2020-09-09 16:18:17
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

8 верасня на адной з самых вядомых пешаходных вуліц Пекіна - Цяньмэнь - быў дадзены старт агульнанацыянальнаму месячніку заахвочвання спажывання. Акцыя арганізавана Міністэрствам камерцыі і Медыякарпарацыяй Кітая.

З 9 верасня па 8 кастрычніка па краіне пройдзе цэлы шэраг разнастайных мерапрыемстваў, накіраваных на заахвочванне спажывання. У іх возьмуць удзел больш за 100 тыс. кампаній і звыш 2 мільёнаў анлайн-і афлайн крам.

У рамках акцыі на знакамітых пешаходных вуліцах Цяньцзіня, Харбіна і Шэньчжэня, а таксама іншых мегаполісаў краіны, будуць праведзены кулінарныя фестывалі, прэзентацыі тавараў і паслуг.

Нагадаем, што рознічныя продажы найбольш пацярпелі ад эпідэміі каронавіруснай пнеўманіі і аднаўляюцца значна больш павольна, чым сектар паслуг і вытворчасць. Па выніках паўгоддзя аб'ём рознічных продажаў у КНР скараціўся на 11,4%. Цяперашняя акцыя закліканая аднавіць спажывецкую актыўнасць.

-0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ