Пекін створыць ЗСГ, арыентаваную на гандаль паслугамі

2020-09-09 16:30:56
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Пекін створыць зону свабоднага гандлю, арыентаваную на гандаль паслугамі, інавацыі і развіццё лічбавай эканомікі. Пра гэта заявіў мэр кітайскай сталіцы Чэнь Цзінін.

У зоне будуць уведзеныя льготы і скарочаны негатыў-ліст у сферы паслуг для замежнага капітала, будуць ажыццяўляцца меры падатковай падтрымкі сярэдніх і малых прадпрыемстваў. Будуць заахвочвацца праекты ў сферах блокчейн-тэхналогій, штучнага інтэлекту і вялікіх даных.

Стварэнне падобнай ЗСГ лагічна, паколькі сектар паслуг гуляе галоўную ролю ў эканамічнай сістэме Пекіна. Сёння сектар паслуг забяспечвае 83,5% ВУП кітайскай сталіцы, сярэднія тэмпы яго росту складаюць каля 15% у год.

У агульнай колькасці на сёння ў КНР дзейнічаюць 12 ЗСГ, у будучыні іх колькасць павялічыцца да 18.-0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ