Кітай заклікаў ЗША прытрымлівацца гістарычнай тэндэнцыі

2020-09-10 10:38:56
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Міністр замежных спраў КНР Ван І заклікаў ЗША прытрымлівацца гістарычнай тэндэнцыі да шматпалярнасці ў свеце і дэмакратызацыі міжнародных адносін.

Ван І выступіў з такой заявай на сустрэчы міністраў замежных спраў краін АСЕАН і Кітая, якая прайшла ў фармаце відэаканферэнцыі. Ён заявіў, што разыходжанні і супярэчнасці паміж Кітаем і ЗША зусім не звязаныя з магутнасьцю або статусам, а таксама не з'яўляюцца проціборствам грамадскіх сістэм. Яны зыходзяць з прыхільнасці мультылатэралізму або унілатэралізму, заахвочвання ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва або гульняў з нулявой сумай.

Паводле яго слоў, у цяперашнюю эпоху глабалізацыі ўсе краіны становяцца часткай супольнасці з агульнымі інтарэсамі. Любыя спробы аднабаковага цкавання ў мэтах захавання манапольнага становішча, падрыву дасягненняў іншых краін у галіне развіцця альбо ўціску магчымасцяў развіцця іншых краін асуджаныя на правал, падкрэсліў Ван І. У Кітая няма амбіцый стаць гегемонам, не кажучы ўжо аб намерах заняць месца ЗША, сказаў ён. Аднак Кітай будзе цвёрда абараняць свой суверэнітэт, бяспеку і інтарэсы ў галіне развіцця, дадаў кіраўнік МЗС КНР.

У той жа час Кітай гатовы размаўляць з ЗША з дапамогай дыялогу, каб падштурхнуць амерыканскі бок да прытрымлівання гістарычнай тэндэнцыі да шматпалярнасці ў свеце і дэмакратызацыі міжнародных адносін, а таксама да правільнага погляду на кітайска-амерыканскія адносіны і да спосабаў іх належнага рэгулявання.

Што тычыцца супрацоўніцтва з краінамі АСЕАН, Ван І сказаў, што Кітай гатовы працаваць з імі, каб актыўна спрыяць абменам і супрацоўніцтву, разам супрацьстаяць глабальным і рэгіянальным выклікам, а таксама спрыяць фарміраванню больш цеснай супольнасці адзінага лёсу Кітая і АСЕАН.

Ён таксама выступіў з прапановай аб'яднаць намаганні, каб цалкам перамагчы эпідэмію, спрыяць аднаўленню рэгіянальнай эканомікі, садзейнічаць устойліваму развіццю і палепшыць доўгатэрміновае планаванне супрацоўніцтва паміж Кітаем і АСЕАН. -0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ