Кітайскі эксперт абвяргае памылкі ЗША ў пытаннях аб народанасельніцтве Сіньцзяна

2020-09-14 16:21:09
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Лінь Фанфэй, дацэнт Школы паліталогіі і дзяржаўнага ўпраўлення Сіньцзянскага ўніверсітэта апублікавала артыкул, у якім абвергла сцвярджэнні ЗША аб тым, што Кітай уводзіць прымусовыя меры кантролю нараджальнасці ў Сіньцзяне.

У артыкуле адзначаецца, што 29 чэрвеня агенцтва “The Associated Press” апублікавала артыкул, у якім гаворыцца, што Кітай уводзіць прымусовы кантроль нараджальнасці ў дачыненні да ўйгураў з мэтай скарачэння колькасці гэтай народнасці.

У амерыканскім паведамленні адзначаецца, што ў Сіньцзяне жанчыны, якія не выконвалі правілаў планавання дзетараджэння, накіроўваюцца ў папраўчыя цэнтры. На самой справе, урад Сіньцзяна аказвае дапамогу тым, хто сутыкаецца з эканамічнымі цяжкасцямі, звязанымі з нараджэннем дзяцей пры парушэнні агульных правілаў кантролю нараджальнасці. Згодна з дзяржаўнай палітыкай, земляробы і жывёлаводы нацменшасці ўйгуры па-ранейшаму маюць права нараджаць траіх дзяцей.

Амерыканскі бок таксама паказаў, што ў павеце Хэцянь каэфіцыент натуральнага прыросту ханьцаў быў значна вышэй, чым ва ўйгураў. Фактычна ж, у 2018 годзе агульная колькасць уйгураў у павеце Хэцянь павялічылася, у той час як агульная колькасць ханьскага насельніцтва знізілася.

Лінь Фанфэй канстатавала, што некаторыя краіны і даследчыя інстытуты фальсіфікуюць факты і падрабляюць лічбы. Іх мэта -- дыскрэдытацыя Кітая. - Р -

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ