Кітай заклікаў да зняцця абмежаванняў на экспарт збожжа

2020-09-14 17:25:00
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

12 верасня на сустрэчы міністраў сельскай гаспадаркі і водных рэсурсаў краін «Групы дваццаці» міністр сельскай гаспадаркі і сельскіх спраў КНР Хань Чанфу заклікаў да зняцця абмежаванняў на экспарт збожжа і галоўнай сельскагаспадарчай прадукцыі.

Хань Чанфу адзначыў, што ў цяперашні час у глабальным маштабе краіны «Групы дваццаці» павінны сумесна абараняць міжнародную бяспеку збожжа і стабільнасць сельскай гаспадаркі. Для гэтага ён высунуў прапановы: сумеснае павелічэнне глабальнай вытворчасці збожжа, узмацненне міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне інвесціравання і гандлю ў сельскай гаспадарцы і сумеснае прасоўванне кампаніі па эканоміі збожжа.

Міністр таксама ўказаў, што кітайскі ўрад надае вялікае значэнне збожжавай вытворчасці. У сітуацыі эпідэміі і стыхійных бедстваў Кітай распачаў шэраг эфектыўных мер для забеспячэння ўраджаю збожжавых.

У рэжыме відэаканферэнцыі міністры сельскай гаспадаркі і водных рэсурсаў краін G20 абмеркавалі далейшыя крокі па развіцці супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі і кіравання воднымі рэсурсамі, у тым ліку ў кантэксце ўплыву эпідэміі на сусветны аграпрамысловы комплекс. - Р -

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ