Ухань аднаўляе рэгулярныя рэйсы ў Сеул
У горадзе Ухань у сераду раніцай прызямліўся першы міжнародны пасажырскі рэйс пасля 7-месячнага прыпынення па прычыне эпідэміі.
Рэйс з Сеула TW615 авіякампаніі T'Way Airlines прызямліўся ва Уханьскім міжнародным аэрапорце ў 10:48, што азнаменавала аднаўленне рэгулярнага пасажырскага авіямаршрута паміж Сеулам і Уханем.
60 пасажыраў рэйса адразу былі пераведзены на 14-дзённы карантын у спецыяльна адведзеных гасцініцах пасля завяршэння ў аэрапорце тэмпературных тэстаў, аналізаў крыві і тэстаў на нуклеінавыя кіслоты.
Да гэтага часу Уханьскі міжнародны аэрапорт “Цяньхэ” аднавіў пасажырскія рэйсы па 73 унктраных напрамках. Сутачная прапускная здольнасць унутраных пасажырскіх перавозак вярнулася да 90-працэнтнага ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года. -0-