Каментар аналітычнай групы Міжнароднага радыё Кітая Медыякарпарацыі Кітая: Аналіз даклада А. Зенца аб прымусовай стэрылізацыі і генацыдзе ў дачыненні да ўйгураў у СУАР

2020-09-17 09:38:56
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

29 чэрвеня амерыканскі Джеймстаўнскі фонд апублікаваў даклад нямецкага антраполага Адрыяна Зенца «Стэрылізацыя, унутрыматачныя спіралі і прымусовая кантрацэпцыя: дзеянні КПК па абмежаванні нараджальнасці сіньцзянскіх уйгураў».

Даклад -- спроба сказіць і дыскрэдытаваць рэальную сітуацыю з правамі чалавека ў Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне КНР. У ім гаворыцца, што ў Сіньцзяне праводзіцца палітыка генацыду ў дачыненні да ўйгураў. Аўтар фальсіфікуе даныя, падроблівае ілюстрацыі, выдумляе подпісы да іх, зламысна скажае падзеі і робіць беспадстаўныя высновы.

1. Выдуманыя сувязі паміж ілюстрацыямі і тэкстам

1.1. Фабрыкацыя ілюстрацый з мэтай прыцягнення ўвагі

Нават па вокладцы даклада можна зразумець, што шляхам злучэння сфабрыкаваных малюнкаў выдуманых персанажаў з выдуманым становішчам у СУАР Адрыян Зенц спрабуе прыцягнуць увагу міжнароднай супольнасці, выклікаць скандал. Ён сцвярджае, што ў Сіньцзяне вядзецца строгі кантроль над мясцовай нацыянальнай меншасцю і дзейнічае шырокамаштабная сістэма прымусовай працы ўйгураў. Пры гэтым адсутнічаюць любыя згадкі пра высілкі і поспехі Сіньцзяна ў мірным і стабільным развіцці.

Фота: вокладка даклада А. Зенца

1.2. Адсутнасць сувязі паміж тэкстам і ілюстрацыямі

У дакладзе згадваюцца тры ўйгурскія маці, якія былі прымусова стэрылізаваныя. Аднак у дакладзе выкарыстоўваецца карцінка, дзе моладзь з ліку этнічных меншасцяў праходзіць першы бясплатны медыцынскі агляд. Відавочна, што Адрыян Зенц з дапамогай сфабрыкаванай сувязі паміж тэкстам і ілюстрацыяй спрабуе ачарніць Кітай.

Згодна з дакладам, медыцынскія агляды ў раёнах кампактнага пражывання этнічных меншасцяў у Сіньцзяне -- гэта адзін са сродкаў кантролю над натуральным ростам насельніцтва, а таксама прымусовая мера па старанным ажыццяўленні палітыкі планавання дзетанараджэння. На справе ж фатаграфія, выкарыстоўваная ў дакладзе, была зроблена падчас праходжання групай пажылых людзей планавага медагляду.

2. Даныя даклада сфабрыкаваныя, крыніцы -- непраўдзівыя

Каб справаздача выглядала лагічнай, Адрыян Зенц прывёў шэраг лічбаў. Аднак, у ходзе праверкі фактаў няцяжка выявіць, што крыніцы яго даклада непраўдзівыя, а самі лічбы сфабрыкаваныя, скажоныя і выламаныя з кантэксту.

3. Высновы даклада -- беспадстаўныя

У заключнай частцы даклада адзначаецца, што ў Сіньцзяне дзейнічае сістэма кантролю насельніцтва, якая мае на мэце скарачэнне колькасці этнічных меншасцяў і павелічэнне ханьцаў. Больш за тое, гаворыцца, што для дасягнення гэтай мэты ў рэгіёне пачалася маштабная кампанія па стэрылізацыі жанчын. Гэтыя высновы, зробленыя аўтарам на аснове беспадстаўных даных, з'яўляюцца недакладнымі і маюць відавочныя зламысныя матывы, накіраваныя на дыскрэдытацыю цэнтральнага ўрада Кітая.

Ніякага падаўлення этнічных меншасцяў і генацыду ў СУАР не існуе.

4. Скажэнне палітыкі Кітая ў галіне планавання сям'і

У дакладзе скажаецца палітыка КНР у галіне планавання сям'і, ігнаруюцца перадгісторыя і канкрэтны змест гэтай палітыкі, адбываецца грубае і аднабаковае яе звязванне з прыдуманым аўтарам генацыдам.

У верасні 1982 года на 12-м з'ездзе КПК палітыка планавага дзетанараджэння была вызначана асноўнай нацыянальнай палітыкай краіны. У снежні таго ж года ў Канстытуцыі КНР было выразна вызначана: «Кітай праводзіць палітыку планавання нараджальнасці. Шлюбныя пары абавязаны ажыццяўляць планаванне сям'і». Па факце, у пытаннях планавання сям'і Кітай доўгі час надаваў нацменшасцям, у тым ліку і ўйгурам, асаблівыя ўмовы.

Прычына правядзення палітыкі планавання нараджальнасці ў Кітаі, галоўным чынам, складалася ў тым, што ў той час краіна знаходзілася на пачатковым этапе сацыяльна-эканамічнага развіцця. Узровень эканамічнага развіцця быў нізкім пры наяўнасці вялікай колькасці насельніцтва. У той сітуацыі абавязкова паўсталі б супярэчнасці з сацыяльна-эканамічным развіццём, выкарыстаннем рэсурсаў і абаронай навакольнага асяроддзя. Таксама для шырокіх народных мас, у тым ліку жанчын, з'явіліся б сур'ёзныя цяжкасці ў сферы занятасці, адукацыі, транспарце, медыцыне і іншых сферах.

Па меры павышэння ў Кітаі ўзроўню сацыяльна-эканамічнага развіцця ў палітыцы планавання сям'і адбыліся важныя змены. У цяперашні час у гарадах кожная сям'я можа мець двух дзяцей, а ў сельскай мясцовасці -- трох. Таму выказванне Адрыяна Зенца аб тым, што Кітай прымяняе прымусовыя меры кантролю над нараджальнасцю ў Сіньцзяне і праводзіць палітыку генацыду з'яўляюцца лжывым сцвярджэннем, плёнам ўяўлення -- уяўлення або хворага, або, са значна большай верагоднасцю, добра аплачанага Захадам.

Пасквіль Адрыяна Зенца -- гэта новая тэндэнцыя, новы палітычны інструмент для кантролю меркавання міжнароднай грамадскасці ў адносінах да т.зв. «праблемы Сіньцзяна». Сфабрыкаваныя выказванні ад імя псеўдаэкспертаў, якія нават не бывалі ў Кітаі, не знаёмыя з культурай, гісторыяй і рэаліямі краіны і не гавораць на кітайскай мове, з'яўляюцца сродкам, з дапамогай якога заходнія антыкітайскае сілы спрабуюць умешвацца ва ўнутраныя справы і падрываць імідж КНР на міжнароднай арэне .

На жаль, у будучыні, па меры эскалацыі інфармацыйнай вайны, якая праводзіцца Захадам супраць Кітая, паток падобных «дакладаў» толькі будзе нарастаць. -0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ