Сі Цзіньпін наведаў з інспекцыяй горад Чанша
Старшыня КНР Сі Цзіньпін 17 верасня зрабіў інспекцыйную паездку па горадзе Чанша, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Хунань.
Сі Цзіньпін наведаў прадпрыемства па вытворчасці інтэлектуальнага абсталявання, парк індустрыі культуры, а таксама ўніверсітэт, дзе ён азнаёміўся з ходам развіцця перадавых галін вытворчасці і культуры, выкананнем ідэйна-палітычнай работы ў навучальных установах і распаўсюджваннем лепшых культурна-гістарычных традыцый. -0-