У Кітаі пачалі выкарыстоўваць лётаючых робатаў для даследавання цяжкадаступных высакагорных леднікоў і азёр

2020-09-18 15:26:38
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Лётаючы робат "Юньцюе", які з'яўляецца самастойнай кітайскай распрацоўкай, быў ужыты для вывучэння высакагорных леднікоў і азёр у рамках экспедыцыі па Цінхай-Тыбэцкім нагор'і, паведамілі ў Шэньянскім інстытуце аўтаматызацыі Акадэміі навук Кітая.

Палявыя работы навуковых супрацоўнікаў на самым высокім у свеце нагор'і ўскладняліся недахопам кіслароду і суровымі кліматычнымі ўмовамі. Прасоўванне экспедыцыйнай групы па ім было сур'ёзна абмежавана цяжкадаступнасцю многіх раёнаў.

Распрацаваны гэтым інстытутам робат "Юньцюе" здольны супрацьстаяць ветру з хуткасцю 13,9–17,1 м/с. Да цяперашняга моманту "Юньцюе" быў выкарыстаны для маніторынгу тэмпературы паверхні ледніка вышынёй 6000 метраў над узроўнем мора, трохмернай тапаграфічнай выведкі і мадэлявання. З яго дапамогай навуковыя супрацоўнікі таксама вырабілі паспяховы забор пробаў вады з возера Нам-Цо і вымярэнне іх тэмператур на вертыкальным зрэзе вадаёма на вышыні 4730 м над узроўнем мора.

Практыка паказвае, што "Юньцюе" можа працаваць на ўсёй тэрыторыі палявых экспедыцыйных пунктаў і абсалютнай большасці ледавіковых раёнаў Цінхай-Тыбецкага нагор'я. -0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ